Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Сяргеем Румасам.

"Мы сёння атрымалі лічбы па заработнай плаце. Яна расце. І лічба па ліпені - Br1128. Сярэдняя зарплата нарастаючым падрахункам ужо Br1055. Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладвае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб зарплаты бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўстаноўленых вамі ўзроўнях - 80 працэнтаў і 40 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы", - сказаў у час даклада Сяргей Румас. 

Сярэдняя зарплата нарастаючым падрахункам ужо Br1055. Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладвае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб зарплаты бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўстаноўленых вамі ўзроўнях - 80 працэнтаў і 40 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы", - сказаў у час даклада Сяргей Румас.

"Мы дамаўляліся нізкааплатных неяк падымаць: у сацыяльнай сферы - адукацыю, ахове здароўя - нянечак, работнікаў нізкага звяна. Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк. Як у нас тут ідуць справы?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Сёння асноўны ўпор у дзейнасці ўрада якраз на тым, каб нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі дастойную заработную плату", - адказаў Сяргей Румас.

23 жніўня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/86/49362
Текущая дата: 08.10.2024