Белорусский портал в Казахстане

Да Аўстраліі плыве вялізная пемза



Рэсурс Science Alert піша, што да берагоў Аўстраліі набліжаецца велізарны асколак вулканічнай пароды, які нагадвае каменны плыт.

Па памерах плыт з пемзы пераўзыходзіць 20 тысяч футбольных палёў. Ён з`явіўся ўсяго некалькі тыдняў таму пасля вывяржэння падводнага вулкана ў Ціхім акіяне паблізу палінезійскага каралеўства Тонга. Асколак заўважылі 9 жніўня на спадарожнікавых здымках, у гэты ж час плыт выявілі маракі - ён досыць лёгкі, каб трымацца на паверхні вады.

Па словах аднаго з мараплаўцаў, іх карабель праплываў міма гіганцкай пемзы парадку шасці гадзін. І хоць такое стварэнне можа прадстаўляць небяспеку для судоў, даследчыкі ацэньваюць яго з`яўленне пазітыўна.

На іх думку, дрэйфуючая пемза - магчымы механізм аднаўлення частцы Вялікага Бар`ернага рыфа (у прыватнасці - стварэння асяроддзя для з`яўлення здаровых каралаў і іншых насельнікаў рыфа).

Звязда, 26 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/86/49537
Текущая дата: 08.10.2024