Такая інфармацыя змешчана ў новым дакладзе ААН, апублікаваным 30 ліпеня, паведамляе Цэнтр навін ААН.
Аўтары даклада вывучылі сітуацыю ў 20 краінах, ахопленых крызісам: толькі за мінулы год загінулі і пакалечаны 12 тыс. непаўналетніх.
Паводле слоў Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, ён вельмі ўражаны беспрэцэдэнтнай колькасцю злачынстваў супраць дзяцей, што абнародавана ў даследаванні, і асабліва яе ростам.
Дзяцей прадаўжаюць актыўна выкарыстоўваць у якасці салдат. У 2018 годзе для ўдзелу ў баявых дзеяннях толькі ў Нігерыі былі завербаваны амаль 2 тыс. непаўналетніх. Яшчэ большая колькасць - 2,3 тыс. - выкарыстоўвалі як салдат у мінулым годзе ў Самалі. Пры гэтым непаўналетніх, завербаваных у салдаты, часта не ўспрымаюць як ахвяр: тысячы дзяцей ў 2018 годзе былі арыштаваны па абвінавачванні ў дачыненні да дзейнасці ўзброеных груп.
У ААН заклікаюць дапамагчы ўсім дзецям, якіх прымусова паставілі пад ружжо або трымаюць пад вартай, атрымаць свабоду, набыць адукацыю і прафесію.
Акрамя таго, што дзяцей прымушаюць ваяваць, іх выкрадаюць, катуюць і падвяргаюць сексуальнаму насіллю. У дакладзе паведамляецца пра 933 выпадкі сексуальнага насілля супраць дзяцей, аднак аўтары адзначаюць, што гэта толькі задакументаваныя выпадкі, на самай справе іх намнога больш.
Колькасць нападзенняў на школы і бальніцы ў цэлым у параўнанні з 2017 годам крыху знізілася, аднак у шэрагу дзяржаў, напрыклад у Афганістане і Сірыі, яна дасягнула самых высокіх паказчыкаў з пачатку процістаяння ў гэтых краінах.
У плане адукацыі самая змрочная карціна назіраецца ў Малі, дзе, паводле даных на канец снежня 2018 года, былі закрыты 827 школ, а 244 тыс. дзяцей школьнага ўзросту былі пазбаўлены магчымасці вучыцца.
Усяго ў 2018 годзе ААН зафіксавала 24 тыс. сур`ёзных парушэнняў адносна дзяцей, уключаючы забойствы, калецтвы, сексуальнае насілле, выкраданні, вярбоўку і нападзенні на школы і бальніцы.
"Невыносна назіраць, як канфлікты ўплываюць на становішча дзяцей, страшна бачыць, як іх забіваюць і калечаць", - падкрэсліла спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па пытанні аб дзецях і ўзброеных канфліктах Вірджынія Гамба.
Яна заклікала абараняць дзяцей і прыняць меры для прадухілення парушэння іх правоў. У заяве, прымеркаванай да публікацыі даклада, Антоніу Гутэрыш нагадаў аб абавязку ўсіх бакоў канфліктаў па ўсім свеце выконваць прынцып ненападзення на грамадзянскае насельніцтва, у тым ліку дзяцей. Ён таксама падкрэсліў, што мір - гэта найлепшая форма абароны дзяцей.
31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/88/48995
Текущая дата: 18.11.2024