Белорусский портал в Казахстане

Польскі перавозчык занізіў кошт тавараў у 13 разоў, каб зэканоміць



Польскі перавозчык занізіў кошт партыі тавараў, што перамяшчаецца праз мытную граніцу, у 13 разоў, каб зменшыць таможаныя плацяжы. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

«Грузавы аўтамабіль Scania рухаўся пад кіраваннем польскага перавозчыка. Згодна з дакументамі, агульны кошт адзення, смарт-гадзін, аўтазапчастак, навушнікаў і іншых тавараў, якія знаходзіліся ў аўто, складаў каля Br237 тыс. Транспартны сродак накіравалі для правядзення аперацый мытнага кантролю. У ходзе надгляду і наступных праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі мытні ўстанавілі шматразовае заніжэнне кошту. Па факце яна склала больш як Br3,1 млн., а сума мытных плацяжоў, якія недаплаціў у бюджэт краіны парушальнік, — звыш Br740 тыс.», — расказалі ў ДПК.

У дачыненні да польскага перавозчыка, індывідуальнага прадпрымальніка, па факце прадастаўлення недакладных звестак аб таварах Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт. 15.5 КаАП. Памер штрафу, прадугледжаны санкцыяй артыкула, складзе да 30 працэнтаў ад кошту (да Br930 тыс.).

Звязда, 11 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/9/73043
Текущая дата: 20.11.2024