Белорусский портал в Казахстане

Місія ЮНЕСКА аб Белавежскай пушчы: цэласнасць сістэмы трэба аднавіць



У ведамстве лічаць, што жыццёва важна аднавіць сувязь усіх сістэм, каб не страціць запаведны лес.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя ў рабоце з ЮНЕСКА па пытанню польскай загароды ў Белавежскай пушчы прытрымліваецца прынцыпу "дзве краіны – адзін лес", паведаміў на брыфінгу ў пятніцу першы намеснік міністра Аляксандр Корбут.
Місія ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды працавала ў нацыянальным парку з мінулага тыдня, яе мэта – ацэнка негатыўных наступстваў узвядзення ў пушчы пагранічнага загараджальнага збудавання. Чакаецца, што яе справаздачу і рэкамендацыі Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разгледзіць у ліпені на 46-й сесіі ў Нью-Дэлі.

"Мінпрыроды ў рабоце з ЮНЕСКА будзе кіравацца двума прынцыпамі: "дзве краіны – адзін лес" і "навука і прырода – па-за палітыкай", - сказаў Корбут.

Ён таксама адзначыў, што ў выніку будаўніцтва агароджы лясны комплекс быў фрагментаваны, парушыліся трансгранічныя сувязі, гідралагічны рэжым, блакіраваны шляхі міграцыі жывёл, з’явілася інвазіўныя віды раслін, занесеныя ў пушчу будаўнічай тэхнікай.
Паводле слоў Корбута, эксперты місіі падкрэслілі, што з-за парушэння ўзаемасувязей на польскім і беларускім баку пушчы ёсць рэальная верагоднасць сутыкнуцца з усыханнем каштоўных лясоў катастрафічных маштабаў, "таму жыццёва важна аднавіць сувязь гэтых сістэм".

Пяціметровы плот

Загароды на мяжы з Беларуссю краіны Еўрасаюза пачалі будаваць падчас міграцыйнага крызісу восенню 2021 года. Даўжыня польскай агароджы складае 186 кіламетраў, вышыня – пяць метраў.

Варшава лічыць, што сцяна павінна абараніць ад плыні нелегальных мігрантаў, аднак у эколагаў і зоаабаронцаў іншае меркаванне на гэты конт, паколькі частка загароды прайшла праз Белавежскую пушчу. Яны заяўляюць, што агароджа парушае міграцыйныя працэсы жывёл у запаведным лесе.

У сувязі з гэтым Беларусь прапанавала ЮНЕСКА даць сваю ацэнку ўплыву польскай загароды на мяжы на навакольнае асяроддзе.

Мінск, 29 сакавіка 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/9/73549
Текущая дата: 23.12.2024