Белорусский портал в Казахстане

Арганізаваць і правесці будучую кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў трэба дастойна, прыгожа і сумленна



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 мая на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае на актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчай кампаніі.

"Ад перадвыбарнай кампаніі далёка не адыходзьце - разам з грамадскімі арганізацыямі, органамі ўлады, недзе партыі будуць падключацца да гэтага працэсу (незалежна, апазіцыйныя яны ці, як у нас прынята гаварыць, праўладныя). Мы павінны дастойна, прыгожа і сумленна арганізаваць гэты працэс", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы знаходзімся ў такім даволі шырокім электаральным цыкле - парламенцкія, а потым прэзідэнцкія выбары. І вы цудоўна разумееце, што больш арганізаванай, з`яднанай арганізацыі, чым нашы прафсаюзы, у Беларусі нічога няма", - канстатаваў Прэзідэнт.



У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаўся за шырокае і актыўнае ўключэнне прафсаюзаў у выбарчыя працэсы, асабліва на стадыі парламенцкіх выбараў. Гэта датычыцца ў першую чаргу работы ў выбарчых камісіях, дзе аснову традыцыйна складаюць настаўнікі, урачы, члены ФПБ.

"Вельмі хацелася б, каб вы аказалі падтрымку мясцовым уладам пры фарміраванні камісій і арганізацыі ўсяго перадвыбарнага працэсу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца таксама актыўны ўдзел прадстаўнікоў прафсаюзаў у вылучэнні сваіх кандыдатур на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.

"Гэта вопытныя людзі, прадстаўнікі працоўных калектываў. Такіх людзей трэба паднімаць і вылучаць - добрых спецыялістаў, якія маглі б працаваць у парламенце. Вы працавалі ў парламенце, ведаеце, што гэта нялёгкая праца, - сказаў Прэзідэнт. - Таму нам вельмі важна, каб там былі талковыя людзі".

2 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/93/47865
Текущая дата: 18.11.2024