Белорусский портал в Казахстане

Беларус Віталь Пясняк заваяваў золата ЧЕ (U-23) па барацьбе ў Сербіі



Беларускі атлет Віталь Пясняк заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы да 23-х гадоў па вольнай барацьбе ў Нові-Садзе (Сербія).

У вагавой катэгорыі 125 кг у папярэдніх паядынках ён быў мацнейшым за Каміла Томаша Кашчолека з Польшчы, грузіна Зурыко Урташвілі, а ў паўфінале адолеў Самхана Джабраілава з Малдовы. Вырашальны паядынак з украінцам Юрыем Ідзінскім Віталь Пясняк правёў больш упэўнена і атрымаў перамогу па рашэнні суддзяў.

У 2017 годзе ў Венгрыі таксама на моладзевым чэмпіянаце Еўропы беларус заняў другое месца.

У спаборніцтвах барцоў вольнага стылю ў Нові-Садзе ў актыве беларускай каманды бронзавы медаль, які заваяваў Дзяніс Храмянкоў.

Сярод барцоў грэка-рымскага стылю на моладзевым кантынентальным форуме ў Сербіі трэція месцы занялі Аляксандр Лявончык (67 кг) і Станіслаў Шафарэнка (82 кг).

У жаночай зборнай Беларусі на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару чэмпіянату ўзнялася Настасся Зімянкова (72 кг), а бронза ў актыве Ксеніі Станкевіч (50 кг).

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/95/47145
Текущая дата: 18.11.2024