Белорусский портал в Казахстане

У WhatsApp з`явяцца свае грошы



Карпарацыя Facebook працуе над стварэннем крыптовалюты, прызначанай для грашовых пераводаў у мэсэнджэры WhatsApp. Як паведамляе Bloomberg, асноўным рынкам гэтай паслугі лічаць Індыю.

Кампанія распрацоўвае лічбавыя грошы, прывязаныя да долара ЗША, каб мінімізаваць скокі. Па словах ананімных крыніцаў у Facebook, да канчатковага прадукту пакуль далёка. Зараз спецыялісты распрацоўваюць стратэгію абароны віртуальнай валюты.

IT-эксперты прагназавалі стварэнне фінансавых паслуг ад Facebook яшчэ ў 2014 годзе. Тады кампанія наняла былога прэзідэнта PayPal Дэвіда Маркуса (David Marcus) для запуску прыкладання Messenger. 

Звязда, 23 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/97/46184
Текущая дата: 07.10.2024