Белорусский портал в Казахстане

Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ



27 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля. Расійская валюта патаннела больш чым на капейку.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,3283 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0033 рубля (0,17%) і склаў 1,9980 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0112 рубля (0,35%) і склаў 3,1640 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту растуць, марка Brent гандлюецца вышэй за адзнаку 76 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 34,51 капейкі і склаў 63,1359 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/43980
Текущая дата: 20.04.2024