Белорусский портал в Казахстане

Кандыдатура Станіслава Зася ўнесена на пасаду генеральнага сакратара АДКБ



Аб гэтым у сераду на пасяджэнні СМЗС заявіў кіраўнік МЗС Кыргызстана Чынгіз Айдарбекаў.

Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) краін - удзельніц АДКБ унёс кандыдатуру дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара аб`яднання.

"Згодна з прапановай, Станіслаў Зась павінен пачаць выкананне абавязкаў генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня 2020 года", - сказаў міністр. Рашэнне аб назначэнні Станіслава Зася будзе прымацца восенню ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ, удакладнілі ў арганізацыі.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/48105
Текущая дата: 28.04.2024