Белорусский портал в Казахстане

Чырвона-зялёная стужачка стане сімвалам моладзевых электаральных пікетаў БРСМ



У суботу, 9 лістапада, пікеты пройдуць у рэгіёнах Беларусі. Іх сімвалам стане чырвона-зялёная стужка, актывісты БРСМ будуць раздаваць у месцах дыслакацыі моладзевых пікетаў.

Саюз моладзі працягвае кампанію па павышэнню электаральнай актыўнасці насельніцтва: 8-9 лістапада ў краіне адбудуцца больш за сто моладзевых пікетаў, скіраваных на стымуляванне цікавасці выбаршчыкаў да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

У сталіцы маладзёжныя пікеты правядуць 8 лістапада. На іх будуць арганізаваны фотазоны “Выбары 2019”, дзе можна зрабіць фота з хештэгам #яприду. Акрамя таго, моладзь БРСМ прапануе жыхарам Мінска стварыць партрэт ідэальнага дэпутата, дапаможа даведацца, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак з дапамогай мабільнага прыкладання “Галасую”, прайсці квэставыя заданні ў аднайменнай гульні.

Сяргей Расолька
Звязда, 6 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/50501
Текущая дата: 07.05.2024