Белорусский портал в Казахстане

Падраздзяленні краін АДКБ прымуць удзел у міратворчым вучэнні ў Беларусі ў кастрычніку



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Расіі.

Падраздзяленні дзяржаў АДКБ - Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана - прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020". Яно пройдзе з 12 па 16 кастрычніка на палігоне Лосвіда ў Беларусі, 

"На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і вядзення міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ", - адзначылі ў прэс-службе.

Цяпер у Цэнтральнай ваеннай акрузе РФ прадаўжаецца планавая падрыхтоўка расійскіх падраздзяленняў да вучэння "Непарушнае братэрства - 2020", дадалі ў ваенным ведамстве.

15 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/56028
Текущая дата: 25.04.2024