Белорусский портал в Казахстане

Расіі ўдалося стварыць альтэрнатыву сістэмам Visa і Mastercard



Расіі ўдалося стварыць альтэрнатыву плацежных сістэм Visa і Mastercard ў выглядзе нацыянальнай сістэмы «Мір», заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.

«Нацыянальная сістэма плацежных карт — таксама адзін з найважнейшых элементаў. Рашэнне цэнтральнага банка, рашэнне кіраўніцтва краіны аб стварэнні такой альтэрнатывы Visa і Mastercard абсалютна спрацавала. Мы гэта з вамі бачым», — сказаў Антон Сілуанаў.

Картай «Мір» ужо можна разлічвацца ў 10 дзяржавах, нагадаў міністр.

Звязда, 18 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/65026
Текущая дата: 23.04.2024