Белорусский портал в Казахстане

Памёр беларус, які знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»



Грамадзянін Беларусі Алім Кашавараў, які ў цяжкім стане знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе», памёр. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

«Амбасада Беларусі ў Расіі з жалем паведамляе аб смерці грамадзяніна Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава, 1981 года нараджэння, які атрымаў шматлікія кулявыя раненні падчас жахлівага тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным Краснагорску 22 сакавіка 2024 года. Шчыра ўдзячныя лекарам маскоўскай бальніцы жыццё цяжка параненага беларуса», — сказалі ў дыпмісіі.

«Пасол Беларусі Дзмітрый Круты выказаў глыбокія спачуванні сваякам загінулага. Пасольства аказвае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспартоўцы цела Аліма Кашаварава на Радзіму», — дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

Такім чынам, колькасць грамадзян Беларусі, якія загінулі ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе», дасягнула трох.

Звязда, 29 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/73538
Текущая дата: 18.05.2024