Белорусский портал в Казахстане

Надзіманыя мячы з высокім утрыманнем таксічнага рэчыва выявілі ў продажы ў Ашмянскім раёне



У Ашмянскім раёне ў продажы выявілі небяспечны дзіцячы надзіманы мяч. Аб гэтым паведаміла галоўная дзяржінспектар аддзела дзяржнагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў і дзяржаўнага метралагічнага нагляду Ліды Ірына Квочкіна.

«Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарта пры праверцы аднаго з гандлёвых аб’ектаў у аграгарадку Гальшаны выявіла ў рэалізацыі мячэй надзімных, артыкул І-2032, з маркіроўкай „Рыжы кот“, ва ўпакоўцы, вытворца Кітай, які ўяўляе небяспеку для здароўя дзяцей. У выніку праведзеных выпрабаванняў у акрэдытаванай лабараторыі ў мячах ўстаноўлена наяўнасць фенолу ў чатыры разы вышэйшы за дапушчальную норму», — адзначыла Ірына Квочкіна.

Яна дадала, што фенол — таксічнае рэчыва, якое па ступені ўздзеяння на чалавечы арганізм адносіцца да высоканебяспечных рэчываў (клас небяспекі 2).

Дзяржстандарт вынес прадпісанне на забарону ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь небяспечнай прадукцыі. Прадукцыя канфіскавана з абарачэння.

Звязда, 3 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/75438
Текущая дата: 05.10.2024