Белорусский портал в Казахстане

МЗС Польшчы параіла прэзідэнту краіны Анджэю Дуду не наведваць юбілей былога чэшскага лідара Мілаша Зэмана, на якім прысутнічаў экс-канцлер ФРГ Герхард Шродэр, абвінавачаны Варшавай у прарасійскай пазіцыі



Пра гэта ў эфіры «Польскага радыё» расказаў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

«Там была небяспека, у нас была інфармацыя, што, магчыма, на мерапрыемстве будзе прысутнічаць Герхард Шродэр — вядомы лабіст „Газпрама“. Таму мы перасцерагалі прэзідэнта», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Сікорскі не ўдакладніў, ці ўбачыўся Дуда са Шродэрам асабіста, аднак адзначыў, што прэзідэнт усё ж паехаў на свята.

Раней стала вядома, што Дуда паўстане перад судом пасля заканчэння сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў Польшчы абвінаваціў яго ў «абразе грамадзян сваёй дзяржавы».

Звязда, 3 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/75443
Текущая дата: 21.12.2024