Пра гэта паведамілі ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце (НДУ.
Жыхары Зямлі змогуць назіраць рэдкую астранамічную падзею — «чорны» Месяц
«Чорны» Месяц у пятай фазе. На гэтую навагоднюю ноч выпадае «лішняя», пятая, фаза Месяца — маладзік, калі ён звернуты да Зямлі неасветленым бокам, таму нябачны», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.
Як растлумачыла загадчыца навучальнага астрафізічнага аўтаматызаванага комплексу фізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Альфія Несцярэнка, звычайна Месяц праходзіць чатыры фазы — маладзік, першая чвэрць (Месяц расце), поўня і апошняя чвэрць (змяншаецца). Адрозненне снежня гэтага года заключаецца ў тым, што спадарожнік Зямлі паспее ўступіць ва ўмоўна кажучы пятую фазу месяца, гэта значыць 31 снежня будзе другі маладзік.
Спецыяліст адзначыла, што маладзік назіраць няўзброеным вокам практычна немагчыма, нават калі ведаць, дзе Месяц знаходзіцца ў дадзены момант, аднак ёсць выключэнні і, можа, нам пашанцуе?.
«Убачыць кавалачак Месяца можна, толькі калі на Месяцы ў гэты час адбудзецца ўспышка ад метэарыта, які ўрэзаўся ў яго паверхню, што адбываецца прыкладна адзін раз у адну гадзіну», — дадала Несцярэнка.
Звязда, 26 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/76452
Текущая дата: 28.12.2024