Жанчыны стамляюцца больш за мужчын. І тое, што яны выглядаюць менш стомленымі, яшчэ ні пра што не гаворыць. Пра гэта са спасылкай на матэрыял, апублікаваны інтэрнэт-выданнем PsyPost, інфармуе «Пул № 3».
«Міжнародная група навукоўцаў выявіла, што назіральнікі сістэматычна недаацэньваюць стомленасць жанчын і пераацэньваюць стомленасць мужчын, што звязана з сацыяльнымі стэрэатыпамі. Жанчыны часцей паведамляюць аб высокай стомленасці, аднак назіральнікі ўспрымаюць іх як менш стомленых. Жанчыны, хоць паведамлялі пра большы ўзровень стомленасці, успрымаліся як менш стомленыя. Гэта было звязана з іх больш уважлівымі і экспрэсіўнымі паводзінамі, што магло ўводзіць назіральнікаў у зман», — прыводзяцца вынікі даследавання.
Разам з тым робіцца і сур’ёзная заўвага адносна недаацэнкі стомленасці жанчын. На думку навукоўцаў, гэта можа прывесці да памылак пры ўсталяванні тых ці іншых дыягназаў і магчымай затрымкі ў лячэнні.
Звязда, 28 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/76492
Текущая дата: 30.12.2024