Гейл Лейн, 74-гадовая канадка, стала першай у краіне, каму правялі остэа-адонта-кератапратэзаванне. Пра гэта стала вядома з паведамлення тэлеканала CTV News.
У ходзе аператыўнага ўмяшання ў вока пацыента ўжыўляецца спецыяльны элемент зуба, які быў папярэдне падрыхтаваны. Гэта дазваляе аднавіць зрок.
«Унутраная работа вока цалкам здаровая і нармальная, але сур’ёзная траўма пашкодзіла яго пярэднюю частку настолькі, што на ёй утварыліся шрамы, і пацыент не можа бачыць гэтым вокам», — сказаў афтальмолаг-хірург Грэг Малоні.
У рамках эксперыментальнага праекта ў медыцынскай установе Mount Saint Joseph ў Ванкуверы плануецца ажыццявіць шэсць хірургічных умяшанняў. Вынікі гэтых аперацый будуць накіраваныя ў Міністэрства аховы здароўя Канады для атрымання фінансавай падтрымкі на правядзенне далейшых працэдур.
Звязда, 3 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/1/77301
Текущая дата: 04.03.2025