Белорусский портал в Казахстане

Беларускі Чырвоны Крыж запускае дабрачынную кампанію "Збяром дзяцей у школу"



З 1 жніўня па 15 верасня Беларускі Чырвоны Крыж сумесна з арганізацыямі-партнёрамі па ўсёй краіне правядзе штогадовую маштабную дабрачынную кампанію "Збяром дзяцей у школу", паведамілі ў БЧК.

Галоўная мэта акцыі - сабраць канцылярскія тавары для вучобы дзецям з сем`яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю, з сем`яў бежанцаў і вымушаных мігрантаў з Украіны, а таксама іншым дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

"Далучыцца да акцыі можа кожны жадаючы. Можна зрабіць ахвяраванне праз сістэму АРІП па кодзе акцыі 222, або перадаць загадзя купленыя школьныя прылады праз нашых валанцёраў у гандлёвых цэнтрах па ўсёй краіне. У бізнесу ёсць магчымасць аказаць спонсарскую дапамогу", - расказалі ў БЧК.

Летась ў рамках акцыі была аказана дапамога больш як 7 тыс. дзяцей. Кожны з іх атрымаў рукзак з канцылярскімі прыладамі. Акрамя таго, перадавалася дзіцячае адзенне і абутак.

1 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/10/70284
Текущая дата: 22.12.2024