Белорусский портал в Казахстане

РКК "Энергія" завяршае стварэнне спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі сумесна з Беларуссю



Ракетна-касмічная карпарацыя "Энергія" завяршае стварэнне новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ), паведаміў генканструктар і прэзідэнт карпарацыі Віталь Лапота.

"Завяршаем стварэнне спадарожніка ДЗЗ з унікальнымі характарыстыкамі. Цяпер ідзе яго зборка — аптычную частку апаратуры мы ствараем сумесна з Беларуссю, сам касмічны апарат робім у кааперацыі EADS-Astrium", — цытуе Лапоту РІА Новости.

РКК "Энергія" была заснаваная ў 1946 годзе як ДКБ-1 (надалей называлася таксама ЦКБЭМ і НВА "Энергія"). Карпарацыя з`яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам першага штучнага спадарожніка Зямлі, аўтаматычных станцый, запушчаны да Месяца, Венеры, Марса, пілатуемых касмічных караблёў і арбітальных станцый.

Прадпрыемства вырабляе касмічныя караблі "Саюз" і "Прагрэс". Асноўнымі акцыянерамі карпарацыі з`яўляюцца Расійская Федэрацыя ў асобе Расмаёмасці (38,22% акцый) і ТАА "Інвестыцыйная кампанія "Развіццё" (17,32%), якое, у сваю чаргу, на 100% належыць РКК "Энергія".

БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/100/18576
Текущая дата: 06.11.2024