Белорусский портал в Казахстане

Беларусы правялі сімвалічную акцыю насупраць пляцоўкі Вісагінскай АЭС



Напярэдадні пасяджэння сейма Літвы, якое адбылося 16 ліпеня, беларусы правялі сімвалічную акцыю насупраць пляцоўкі Вісагінскай АЭС.

Удзельнікі акцыі расцягнулі транспаранты "Нас не спыталі!" і "Фукусіма № 2 — гэта трэба вам, Літва?".

Беларуская антыядзерная кампанія вітае прынятае 16 ліпеня рашэнне сейма Літвы аб правядзенні рэферэндуму па пытанні будаўніцтва Вісагінскай атамнай электрастанцыі і просіць улады Беларусі і Літвы не будаваць АЭС супраць волі народаў дзвюх дзяржаў. У адпаведнасці з рашэннем сейма рэферэндум будзе насіць рэкамендацыйны характар. У сувязі з гэтым Беларуская антыядзерная кампанія заклікала палітыкаў Літвы не рэалізоўваць небяспечны атамны праект супраць волі сваіх грамадзян.

БелаПАН, 17 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/111/15167
Текущая дата: 26.12.2024