Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі прадстаўніцтваў краін СНД абмяркуюць праект стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці



Праект стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў — удзельніц Садружнасці ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, пасяджэнне якога намечана правесці 30 мая ў Ашхабадзе.

Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, стратэгія ўяўляе сабой узгодненую дзяржавамі — удзельніцамі СНД сукупнасць узаемаўвязаных задач і кірункаў развіцця, мерапрыемстваў і этапаў іх рэалізацыі, механізмаў, якія забяспечваюць вырашэнне сістэмных праблем у дзейнасці нацыянальных гідраметэаралагічных службаў (НГМС).

Праект дакумента ўтрымлівае восем раздзелаў: "Агульныя палажэнні", "Сістэмная праблема НГМС СНД і чаканыя вынікі рэалізацыі Стратэгіі", "Абгрунтаванні кірункаў вырашэння сістэмнай праблемы і ацэнка рызыкаў", "Прыярытэтныя задачы, мерапрыемствы па іх вырашэнні і этапы рэалізацыі Стратэгіі", "Забеспячэнне ўзгаднення і каардынацыі гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў — удзельніц СНД. Станоўчы вопыт, які патрабуе захавання і развіцця", "Механізмы рэалізацыі Стратэгіі", "Фінансаванне мерапрыемстваў Стратэгіі", "Маніторынг выканання Стратэгіі і кантроль за яе рэалізацыяй". У дадатку да праекта ўказаны прыкладны пералік мэтавых паказчыкаў-індыкатараў.

Паводле меркавання распрацоўшчыкаў, рэалізацыя стратэгіі дазволіць забяспечыць павышэнне своечасовасці і апраўдвальнасці штармавых папярэджанняў пра небяспечныя гідраметэаралагічныя з`явы на ўсёй тэрыторыі СНД; павелічэнне апраўдвальнасці прагнозаў надвор`я рознай своечасовасці і кліматычных прагнозаў; насельніцтва, органы дзяржаўнай улады, сектары эканомікі дакладнай інфармацыяй пра фактычны і чаканы стан навакольнага асяроддзя, яе забруджванні на ўсёй тэрыторыі Садружнасці.

Дакумент прадугледжвае таксама арганізацыю сістэматычных назіранняў за станам кліматычнай сістэмы, скіраваных на выяўленне тэндэнцый магчымых змяненняў клімату ў найбліжэйшай перспектыве і пастаяннае ўдасканаленне работ па ўздзеянні на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/114/14342
Текущая дата: 27.12.2024