Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам.

Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі.

Органы ўнутраных спраў з годнасцю выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

На рахунку ў супрацоўнікаў міліцыі нямала дасягненняў, добрай выніковай працы, у якой спаўна праявіліся сапраўдная мужнасць, найвышэйшы прафесіяналізм, непахісная грамадзянская адказнасць. Прыярытэтамі для захавальнікаў парадку і законнасці заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і Закону.

Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаахвярную працу і адданае служэнне свайму народу і Айчыне.

Зычу новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 3 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/120/12601
Текущая дата: 27.12.2024