Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, паводле папярэдніх даных, абраны Уладзімір Пуцін, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве раніцай 5 сакавіка кіраўнік Цэнтрвыбаркама Уладзімір Чураў.
Паводле апошніх даных ЦВК, па выніках апрацоўкі 99,58% пратаколаў участковых выбарчых камісій Уладзімір Пуцін атрымаў 63,69% галасоў (42.547.401). На другім месцы — лідар Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў (17,19%, ці 12.226.520 галасоў), на трэцім — алігарх Міхаіл Прохараў (7,88%, 5.603.378), на чацвёртым — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі (6,23%, 4.429.720), на пятым — лідар партыі "Справядлівая Расія", былы спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Сяргей Міронаў (3,85%, 2.740.556).
У Мінску спадзяюцца, што абранне новага прэзідэнта не пагоршыць адносін з Крамлём.
4 сакавіка падчас сустрэчы з журналістамі ў Раўбічах Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўпэўнены ў дынамічным развіцці беларуска-расійскіх адносін незалежна ад вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.
"Як бы камусьці ні хацелася, каб гэтыя адносіны сапсаваліся, яны не сапсуюцца пры любым зыходзе прэзідэнцкіх выбараў. Мы з любым чалавекам знойдзем добрыя адносіны. Я ў гэтым перакананы", — сказаў Лукашэнка.
"Гэта наша Расія, я заўсёды гэта падкрэсліваю. Мы жылі разам з Расіяй у адной дзяржаве, былі цэментуючым звяном гэтай дзяржавы. І наогул рускія ад беларусаў нічым не адрозніваюцца — гэтым усё сказана, гэта ляжыць у аснове нашых адносін", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Лукашэнка таксама адзначыў, што "Расія — не толькі для расіян". "Яна вельмі важная як адна з апор усёй нашай планеты. Таму трэба адказна ставіцца да таго, якая будзе Расія", — перакананы ён.
Уладзімір Пуцін у гутарцы з журналістамі назваў "абсалютным прыярытэтам у міжнародных адносінах" Расіі краіны СНД.
Тым часам, як лічаць палітолагі, Уладзімір Пуцін можа правесці рэвізію адносін з афіцыйным Мінскам, што, у сваю чаргу, прымусіць Мінск пайсці на згладжванне дыпламатычнага канфлікту з Захадам.
Для Аляксандра Лукашэнкі "перадвыбарная кампанія ў Расіі стала вельмі добрым перыядам, калі ён змог вырашыць многія пытанні эканамічнага характару ў адносінах з Масквой", заявіў у каментары БелаПАН расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.
"Аднак працягваць разлічваць на такі ж поспех пасля прыходу да ўлады Пуціна Лукашэнку не варта, — мяркуе эксперт. — Эканамічныя спрэчкі паміж Мінскам і Масквой нікуды не дзенуцца, узнікнуць новыя завінавачанасці беларускага боку. Але гэтым разам Пуцін ці наўрад дазволіць Лукашэнку атрымае вялікую выгаду за расійскі кошт".
Паводле прагнозаў Суздальцава, пасля выбараў узаемаадносіны з Мінскам не будуць для Крамля прыярытэтнымі — "галоўнымі задачамі новага прэзідэнта стануць унутраныя праблемы Расіі".
На гэтым фоне, лічыць Суздальцаў, Лукашэнка "нездарма справакаваў дыпламатычны канфлікт з Захадам", а каб "яшчэ раз нагадаць пра сябе Маскве".
Зрэшты, паводле меркавання палітолага, "у Лукашэнкі заўсёды ёсць магчымасць геапалітычнага павароту" ў бок Захаду. "Яго палітыка якраз і пабудаваная на прынцыпе маятніка паміж Расіяй і Захадам", — дадаў Суздальцаў.
Паводле меркавання лідара беларускай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, не трэба думаць, што "Расія грудзьмі кінецца на праблемы, з якімі будзе сутыкацца Беларусь".
"У Расіі свае стратэгічныя мэты і задачы. — сказаў ён. — Таму афіцыйнаму Мінску трэба вяртацца да дыялогу з Еўрасаюзам, вызваляць палітзняволеных. Пуціну яшчэ трэба будзе даказаць, што ён абраны легітымна, але Захад расійскія выбары можа прызнаць — у адрозненне ад выбараў, якія праходзілі ў Беларусі".
Паводле прагнозаў лідара Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, з пачаткам прэзідэнцтва Пуціна Расія можа ўзмацніць націск на Беларусь. "Не выключана, што услед з`явіцца нейкая публічная дэманстрацыі пахаладання адносін з афіцыйным Мінскам", — лічыць палітык.
Паводле меркавання Янукевіча, Пуцін будзе надаваць даволі шмат увагі ўзмацненню ўплыву Расіі на краіны былога СССР, у тым ліку на Беларусь. "Для Пуціна, з яго імперскімі амбіцыямі, гэта пытанне ў знешняй палітыцы будзе вельмі важным", — перакананы апазіцыйны палітык.
Дарэчы, сам Пуцін у гутарцы з журналістамі назваў краіны СНД "абсалютным прыярытэтам у міжнародных адносінах" Расіі.
БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/120/12628
Текущая дата: 27.12.2024