Навінку, сінтэзаваную спецыялістамі Інстытута хіміі новых матэрыялаў, можна выкарыстоўваць у стварэнні святловыпрамяняльных дыёдаў — паўправадніковых прыбораў, што вырабляюцца з арганічных спалучэнняў (скарочана ОLЕD). Калі прапусціць праз іх электрычны ток, яны пачынаюць эфектыўна выпраменьваць святло.
Такім чынам, асноўнае прымяненне ОLЕD — стварэнне новага пакалення дысплеяў. Паводле меркавання навукоўцаў, такія дысплеі будуць значна таннейшыя за вадкакрышталічныя. Не менш важныя кірункі выкарыстання новых матэрыялаў — вытворчасць прылад асвятлення. Апроч таго, новыя матэрыялы, распрацаваныя айчыннымі хімікамі, незаменныя для стварэння прылад арганічнай электронікі.
Работы па распрацоўцы падтрымаў Рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, у якога асноўным крытэрыем адбору для фінансавання з`яўляецца практычная карысць праектаў. Нашымі ноу-хау зацікавіліся і за мяжой: ужо выкананы буйны кантракт з Саудаўскай Аравіяй па распрацоўцы новых арганічных святловыпрамяняльных матэрыялаў коштам больш за 400 тыс. долараў.
Інга Міндалёва
Звязда, 17 студзеня 2012