Белорусский портал в Казахстане

Індэкс ядзернай бясьпекі: Беларусь пасярэдзіне



У рэйтынгу бясьпекі захоўваньня ядзерных матэрыялаў Беларусь трапіла ў лік 33 краінаў, у якіх захоўваецца ня менш за кіляграм ядзерных матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня ў ядзернай зброі.

Рэйтынг, які называецца Індэксам бясьпекі ядзерных матэрыялаў (Nuclear Materials Security Index) (http://www.ntiindex.org/results/#1-0), быў распрацаваны арганізацыяй Nuclear Threat Initiative, якая ўзьнікла 10 гадоў таму ў ЗША, ды экспэртамі часопіса The Economist.

Паводле гэтых экспэртаў, найбольшая бясьпека захоўваньня ядзерных матэрыялаў ­— у Аўстраліі, Вугоршчыне і Чэхіі, найменшая — у Паўночнай Карэі, Пакістане і Іране.

Беларусь у гэтым рэйтынгу паставілі на 16-е месца, разам з Аргентынай, і Італіяй.

Радыё Свабода
12 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/124/11757
Текущая дата: 26.12.2024