Белорусский портал в Казахстане

Прапанова долараў ЗША на біржы на 3 мільёны перавысіла попыт



Курс долара ЗША паводле вынікаў адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада знізіўся на 40 рублёў і склаў 8.600 рублёў.

Згодна са звесткамі БВФБ, у таргах доларам удзельнічала 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 36 млн. 20 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 36 млн. 20 тыс., прапанова — 39 млн. 153 тыс.).

Курс расійскага рубля не змяніўся і складае 275 рублёў. У таргах удзельнічала 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 337 млн. 829 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 242 млн. 880 тыс., прапанова — 1 млрд. 337 млн. 829 тыс.).

Курс еўра вырас на 10 рублёў і склаў 11.480 рублёў. У таргах удзельнічала 28 банкаў. Аб`ём — 17 млн. 225 тыс. еўра (попыт — 18 млн. 554 тыс., прапанова — 16 млн. 825 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/127/10858
Текущая дата: 07.11.2024