Белорусский портал в Казахстане

Вынікі выбараў прэзідэнта Паўднёвай Асеціі адменены



На трэція суткі пасля таго, як у Паўднёвай Асеціі прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх напярэдадні былі адменены Вярхоўным судом рэспублікі, сітуацыя прыкметна абвастрылася.

Масква выступіла з афіцыйнай заявай пра апошнія падзеі ў Цхінвалі. Рэакцыі Расіі чакалі даўно: СМІ пісалі пра разгубленасць Крамля ў сувязі з пройгрышам падтрыманага расійскімі ўладамі кандыдата Анатоля Бібілава.

Падзеі ў паўднёваасецінскай сталіцы ўчора сталі развівацца імкліва. Днём у Цхінвалі прагучалі першыя стрэлы: супрацоўнікі праваахоўных органаў адкрылі агонь у паветра, калі натоўп прыхільнікаў Алы Джыоевай, якая змагаецца за прэзідэнцкае крэсла і перамагла ў другім туры, прыйшоў штурмаваць цэнтрвыбаркам рэспублікі.

Затым ахова прапусціла Джыоеву і былога міністра абароны генерала Анатоля Баранкевіча, які яе суправаджаў, у будынак. Як стала вядома, там Ала Джыоева сустрэлася са старшынёй ЦВК Бэлай Пліевай, і тая перадала ёй выніковы пратакол другога тура выбараў, паводле якога яна перамагла на прэзідэнцкіх выбарах з адрывам у 16%. У той жа час старшыня ЦВК Пліева заявіла, што публікаваць выніковы пратакол "не мае сэнсу", таму што "гэтая папера не мае сілы пасля рашэння Вярхоўнага суда".

Звязда, 1 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/128/10894
Текущая дата: 26.12.2024