Белорусский портал в Казахстане

Дзесяць в`етнамскіх афіцэраў прайшлі падрыхтоўку ў кіналагічным цэнтры ўнутраных войскаў МУС у Магілёве



Дзесяць афіцэраў Міністэрства грамадскай бяспекі В`етнама прайшлі чатырохмесячныя курсы павышэння кваліфікацыі ў кіналагічным цэнтры ўнутраных войскаў МУС Беларусі ў Магілёве.

Як паведамілі ў МУС, навучанне праходзіла па двух кірунках: пошук выбуховых рэчываў, выбухованебяспечных прадметаў і пошукава-ратавальная служба.

Сертыфікаты аб праходжанні курса в`етнамскія афіцэры атрымаюць 25 кастрычніка. На радзіму яны адправяцца разам са службовымі сабакамі, з якімі праходзілі падрыхтоўку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/136/10090
Текущая дата: 07.11.2024