Палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі.
Пасяджэнне камітэта адбудзецца ў першай палове дня ў рамках асенняй сесіі ПАСЕ, якая праходзіць у Страсбургу 3—7 кастрычніка. Як паведамілі ў прэс-службе ПАСЕ, на ім выступіць новы дакладчык Асамблеі па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.
Акрамя таго, у другой палове дня запланаваны круглы стол па абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які арганізуе ліберальна-дэмакратычная фракцыя (ALDE Group) ПАСЕ.
Як паведамлялася раней, у пачатку жніўня Андрэас Херкель заклікаў афіцыйны Мінск гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца пад арыштам, а таксама пакласці канец усім формам уціску праваабаронцаў.
"Арышт спадара Бяляцкага — яшчэ адзін выпадак у мазаіцы пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці. Прыйшоў час, каб злоўжыванне крымінальным правам у Беларусі спынілася", — гаварылася ў заяве Херкеля.
Яшчэ раней, у канцы ліпеня, дакладчык ПАСЕ па Беларусі публічна асудзіў практыку прымянення смяротнай кары ў Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома аб прывядзенні ў выкананне двух смяротных прыгавораў. У сваёй заяве Херкель зноў нагадаў аб пазіцыі ПАСЕ, якая выступае супраць смяротнай кары пры любых абставінах.
Нагадаем, адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне з`яўляецца галоўнай умовай вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/143/9612
Текущая дата: 07.11.2024