Вучэнні СПА СНД "Баявая садружнасць-2011" прайшлі на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці і на казахстанскім палігоне Сары-Шаган.
З 6 верасня па 5 кастрычніка праводзіцца трэці этап гэтых вучэнняў, у тым ліку з 6 па 12 верасня на палігоне Ашулук актыўныя дзеянні праводзілі ваенныя з Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
У ходзе стрэльбаў былі задзейнічаны самыя розныя тыпы мішэняў "Пішчаль", "Рэйс", "Армавір", "Кабан". На палігоне працавалі комплексы С-300, С-200, "Бук" і іншыя, а таксама больш за тры дзясяткі расійскіх і беларускіх ваенных самалётаў. З беларускага боку ў вучэнняў бралі ўдзел звыш 1,2 тыс. чалавек асабовага складу.
Стрэльбы праводзіліся з выкарыстаннем беларускіх комплексаў С-300ПС (15-й зенітна-ракетнай брыгады) і С-300В (147-й зенітна-ракетнай брыгады), комплексаў "Бук" (29-й зенітна-ракетнай брыгады) і "Аса" (740-й зенітна-ракетнай брыгады). Таксама было задзейнічана аддзяленне радыётэхнічнай барацьбы з 49-й радыётэхнічнай брыгады. Акрамя таго, у вучэннях задзейнічалі беларускія знішчальнікі МіГ-29, якія выконвалі задачы па знішчальна-авіяцыйным прыкрыцці групоўкі зенітна-ракетных войскаў.
Звязда
15 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/149/9247
Текущая дата: 28.12.2024