Белорусский портал в Казахстане

Больш за 350 замежнікаў атрымалі грамадзянства Беларусі



Беларускі пашпарт атрымалі, у тым ліку, прадстаўнікі розных відаў спорту, якія прыехалі ў рэспубліку з Расіі.

Беларускае грамадзянства атрымалі 355 замежнікаў, сярод іх 48 непаўналетніх, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адпаведны ўказ №378 падпісаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.

Новымі грамадзянамі рэспублікі сталі прадстаўнікі 26 краін, у прыватнасці Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Германіі, Ірана, Казахстана, Латвіі, Лівана, Літвы, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых дзяржаў.

Запаветны дакумент атрымалі, у тым ліку спартсмены, якія прыехалі ў Беларусь з РФ.

"Усе яны паказалі ўжо сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах", - удакладняецца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Таксама беларускі лідар прыняў рашэнне аб адхіленні шэрага заяў аб прыёме ў грамадзянства рэспублікі. Як растлумачылі ў прэс-службе, такія рашэнні прымаюць у адносінах да асоб, якія доўгі час нідзе не працавалі і неаднаразова парушалі закон нашай краіны.

Увогуле са жніўня мінулага года беларускімі грамадзянамі сталі 6 758 чалавек, у тым ліку па рашэнні прэзідэнта – 3 385 (астатнія – па рашэнні органаў унутраных спраў).

Заяўкі на ўступленне ў грамадзянства Беларусі працягваюць паступаць.

Мінск, 25 кастрычніка 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/15/66911
Текущая дата: 01.11.2024