Белорусский портал в Казахстане

Краіны АДКБ абмяркоўваюць пытанне прымянення КСАР для прадухілення дзяржпераваротаў



Краіны АДКБ абмяркоўваюць пытанні прымянення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) для прадухілення дзяржаўных пераваротаў. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на сустрэчы з генеральным сакратаром арганізацыі Мікалаем Бардзюжам.

На сустрэчы, фрагменты якой былі паказаныя беларускімі тэлеканаламі, Лукашэнка заявіў, што ідзе гаворка "пра ўжыванне сіл, не толькі звязаных з умяшаннем звонку і агрэсіяй, але і пра ўмяшанне іншых дзяржаў знутры краін АДКБ".

"Мы сур`ёзна абмяркоўвалі гэту праблему. Гэта значная падтрымка краін, якія будуць уваходзіць у АДКБ. Фронтам, вайной ніхто на нас сёння не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот учыніць рукі свярбяць ў многіх. Вядома, мы павінны абараняць цэласнасць і незалежнасць краін АДКБ", — падкрэсліў Лукашэнка.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/150/8907
Текущая дата: 21.05.2024