Белорусский портал в Казахстане

Акцыі супраць арышту Бяляцкага ў Армэніі, Кіргізіі, Расеі і Ўкраіне



5 верасьня спаўняецца месяц з моманту арышту ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі расцанілі гэты крок, як помсту ўладаў за праваабарончую дзейнасьць і спробу запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Яны запатрабавалі неадкладна вызваліць праваабаронцу. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Бяляцкага «вязьнем сумленьня».

5 верасьня Камітэт міжнароднамга нагляду за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (прадстаўнік Камітэту ў Армэніі - Хэльсынская асацыяцыя) арганізуе акцыю ў абарону Алеся Бяляцкага, - паведамляе сайт Armenia Today.

У гэты дзень у 14-15 гадзін каля амбасады Беларусі ў Ерэване будзе арганізаваны пікет з патрабаваньнем вызваліць праваабаронцу і спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага будуць адначасова арганізаваныя ў шэрагу краін - Расеі, Украіне і Кіргізіі. 

Радыё Свабода
4 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/151/9031
Текущая дата: 07.11.2024