Рабочая група Міністэрства замежных спраў Літвы расследавала акалічнасці выдачы літоўскім пасольствам у Мінску шэнгенскай візы намесніку міністра юстыцыі Беларусі Але Бадак, уключанай у спіс беларусаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза за парушэнне правоў чалавека.
Як паведамляе інтэрнэт-партал Delfi, група не выявіла парушэнняў, і міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс не прызначыў спагнання службовым асобам, якія каардынавалі выдачу візы.
"Пры выдачы візы ў інфармацыйнай сістэме быў атрыманы адказ, што Алы Бадак няма ў спісе непажаданых асоб, — піша Delfi. — Гэта магло адбыцца з-за таго, што транслітарацыя імя Бадак была недакладнай, не хапала даных аб даце нараджэння".
Разам з тым, Ажубаліс заклікаў усе адказныя ўстановы дэталёва абмеркаваць працэс выдачы віз.
"Мы павінны гарантаваць, што такая сітуацыя не паўторыцца. А пакуль гэта будзе зроблена, я абавязваю ўсіх консульскіх супрацоўнікаў і дыпламатаў ЕС, і асабліва тых, хто працуе не ў краінах ЕС, быць асабліва ўважлівымі, нават калі з-за гэтага замарудзіцца працэс і будзе выдавацца менш віз", — сказаў Ажубаліс.
Нагадаем, 11 жніўня агенцтва BNS паведаміла, што літоўскія пагранічнікі не ўпусцілі ў Літву намесніка міністра юстыцыі Беларусі Алу Бадак. Чыноўніцы забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС у сувязі з парушэннем стандартаў правядзення выбараў. Літоўскае пасольства ў Беларусі выдала ёй шэнгенскую візу ў выніку некалькіх памылак, заявіў МЗС Літвы. Паводле інфармацыі беларускага тэлебачання, Бадак была запрошаная ў Літву па праграме ААН для ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай праблемам наркатрафіку і альтэрнатыўных відаў пакарання для нарказалежных.
Літоўскія пагранічнікі Юстына Клявінска і Эўгеніюс Вінча не ўпусцілі Алу Бадак у ЕС, нягледзячы на наяўнасць у яе візы. Міністр унутраных спраў Літвы Раймундас Палайціс узнагародзіў 24 жніўня абодвух пагранічнікаў "за бездакорнае і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў".
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/151/9049
Текущая дата: 07.11.2024