Белорусский портал в Казахстане

Беларускія і ўкраінскія ваенныя абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў сферы супрацьпаветранай абароны



З 15 жніўня ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Паветраных сіл Украіны на чале з камандуючым генерал-лейтэнантам Сяргеем Анішчанкам.

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага Міністэрства абароны, падчас візіту будуць абмяркоўвацца пытанні, што тычацца стану і перспектыў развіцця супрацоўніцтва ў сферы супрацьпаветранай абароны, магчымасці правядзення сёлета ўкраінска-беларуска-расійскіх вучэнняў дзяжурных сіл па СПА, а таксама выкарыстання палігонаў Узброеных сіл Украіны ў інтарэсах беларускай арміі.

Візіт украінскіх ваенных завершыцца 17 жніўня.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/157/8653
Текущая дата: 07.11.2024