Літоўская газэта Lietuvos rytas сьцьвярджае, што зьвесткі аб руху грошай на рахунках беларускіх праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча былі перададзеныя беларускаму боку з санкцыі літоўскай судовай сыстэмы.
Просьбу Беларусі аб прававой дапамозе аб прадастаўленьні зьвестак аб банкаўскіх рахунках некалькіх апазыцыйных дзеячаў у літоўскіх банках Мінюст Літвы выканаў з прыцягненьнем суду, гаворыцца ў паведамленьні газэты.
Як піша Lietuvos rytas, увесну гэтага году, атрымаўшы зварот беларускіх уладаў адносна праваабаронцаў А.Бяляцкага і В.Стэфановіча, Мінюст Літвы зьвярнуўся да двух банкаў, дзе былі асабістыя рахункі праваабаронцаў.
Адносна В.Стэфановіча Мінюст зьвярнуўся ў банк SEB, адносна А. Бяляцкага – у банк Dnb Nord.
Абодва банкі цяпер адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю.
Паводле дадзеных Lietuvos rytas, Dnb Nord падаў інфармацыю адразу, а банк SEB не сьпяшаўся выканаць просьбу, а пацікавіўся ў міністэрства, на якой прававой падставе ён павінен гэта зрабіць. Тады банк атрымаў указаньне судзьдзі Віленскага 2-га участковага суду Юратэ Гайдзіце-Лаўрыновіч выдаць інфармацыю.
Банк палічыў гэта дастатковым для таго, каб выканаць просьбу Мінюсту. Канчатковае рашэньне перадаць усе дадзеныя Менску прыняла і падпісала дырэктар дэпартамэнта міжнароднага права Мінюсту Аўшра Бярноцене.
А.Бяляцкі быў затрыманы ў мінулы чацьвер на падставе атрыманай зь Літвы інфармацыі. Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Радыё Свабода
9 жніўня 2011
http://www.svaboda.org/content/article/24291336.html

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/158/8485
Текущая дата: 07.11.2024