Белорусский портал в Казахстане

Масква: Ўкраіна ды Балтыя патураюць нацыстам



Дэлегацыя Расеі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы падасьць на разгляд асамблеі праект рэзалюцыі "Аб супрацьдзеяньні праявам неанацызму і правага радыкалізму".

Пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі, прадстаўнік камітэту Дзярждумы РФ у міжнародных справах Канстанцін Касачоў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Касачоў зазначыў, што праект рэзалюцыі будзе ўказваць на шэсьць краінаў, дзе захоўваецца праблема неанацызму, а ўлады недастаткова перасьледуюць за "зьдзяйсьненьне нацысцкіх злачынстваў".

Дыплямат удакладніў, што гаворка ідзе пра краіны Балтыі, Ўкраіну, Аўстрыю ды Канаду

Радыё Свабода
18 чэрвеня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/170/7304
Текущая дата: 30.06.2024