Белорусский портал в Казахстане

ЗША занепакоеныя дзеяньнямі Сірыі



Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выказала сур`ёзную занепакоенасьць у сувязі з апэрацыяй сірыйскіх вайскоўцаў у паўночных раёнах краіны, непасрэдна прылеглых да мяжы з Турэччынай.

Паводле Клінтан, дзеяньні сірыйскай арміі могуць прывесьці да эскаляцыі канфлікту ў рэгіёне - у тым ліку да сутыкненьняў з турэцкімі памежнікамі.

Занепакоенасьць тым, што адбываецца, выказала і сама Турцыя, сірыйскі пасол у чацьвер быў выкліканы ў МЗС гэтай краіны.

Паведамляецца, што ў чацьвер некалькі сотняў бежанцаў з Сірыі перасеклі мяжу з Турэччынай, ратуючыся ад вайскоўцаў. Агульная колькасьць бежанцаў - з моманту пачатку апэрацыі супраць антыўрадавых сіл на поўначы Сірыі - перавысіла 11 тысяч.

Радыё Свабода
24 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/171/7481
Текущая дата: 25.12.2024