Белорусский портал в Казахстане

Лібія: авіяцыя НАТО атакавала паўстанцаў



Камандаваньне ваеннай апэрацыі ў Лібіі пацьвердзіла, што самалёт НАТО выпадкова атакаваў войскі лібійскіх паўстанцаў у часе авіяналёту мінулага чацьвярга.

Самалёты альянсу скінулі бомбы на калёну вайсковай тэхнікі, якая рухалася па тэрыторыях, падкантрольных Муамару Кадафі.

НАТО 18 чэрвеня абнародавала заяву, у якой выказвае шкадаваньне ў сувязі зь гібельлю людзей у выніку інцыдэнту.

З пачатку вайсковай апэрацыі ў Лібіі паўстанцы і мірнае насельніцтва неаднаразова станавіліся ахвярамі авіярэйдаў НАТО.

18 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/172/7305
Текущая дата: 08.11.2024