Белорусский портал в Казахстане

Лібійскія паўстанцы адкрыюць прадстаўніцтва ў Вашынгтоне



Пераходная нацыянальная Рада, створаная лібійскімі паўстанцамі, адчыніць сваё прадстаўніцтва ў Вашынгтоне. Пра гэта заявіў у ходзе візыту ў Бенгазі – найбуйнешы лібійскі горад, які кантралюецца паўстанцамі -- памочнік дзяржсакратара ЗША Джэфры Фелтман. Паводле яго слоў, адкрыць прадстаўніцтва паўстанцам прапанавалі Злучаныя Штаты.

Вашынгтон пакуль афіцыйна не прызнаў Пераходную нацыянальную Раду ў якасьці законнага ўраду Лібіі, не выключыўшы, аднак, што гэта можа быць зроблена ў будучыні.

Авіяцыя НАТО ў ноч на аўторак зноў бамбавала сталіцу Лібіі Трыпалі. Паведамляецца, што па горадзе былі нанесеныя не менш за 20 бомбавых удараў, адной з мэтаў стаў гараж побач з рэзыдэнцыяй лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

24 траўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/179/6675
Текущая дата: 08.11.2024