Белорусский портал в Казахстане

Іран: мы не супрацоўнічалі з Паўночнай Карэяй



Іран адхіліў падазрэньні аб сваім супрацоўніцтве з Паўночнай Карэяй у
галіне ракетных тэхналёгій, пра што гаварылася ў нядаўна апублікаваным дакладзе ААН.

У дакладзе сьцьвярджалася, што Пхэньян і Тэгеран, насуперак міжнароднай забароне, абменьваліся паміж сабой дэталямі і тэхналёгіямі, якія зьвязаныя з вытворчасьцю балістычных ракет.

Прадстаўнік МЗС Ірану заявіў, што яго краіна здольная
самастойна распрацоўваць і вырабляць ракеты і не мае патрэбы ў дапамозе звонку.

У дакладзе таксама выказваліся падазрэньні адносна таго, што абмен матэрыяламі ішоў пры пасярэдніцтве Кітаю. У Пэкіне гэтыя паведамленьні не камэнтуюць, але адзначаюць, што Кітай строга выконвае ўсе міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да КНДР.

Радыё Свабода
17 траўня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/181/6537
Текущая дата: 08.11.2024