Кіраўнікі басьнійскіх сэрбаў вырашылі адмяніць рэфэрэндум, правядзеньне якога магло спарадзіць палітычны крызыс у Босьніі. Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Міларад Додзік паведаміў пра гэта пасьля сустрэчы зь вярхоўнай прадстаўніцай Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан у Баня Луцы – сталіцы Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі.
Додзік падкрэсьліў, што атрымаў гарантыі ад Эштан, што будзе разгледжаная занепакоенасьць басьнійскіх сэрбаў судовай сыстэмай у краіне.
Нечаканы візыт Эштан адбываецца на тле спрэчкі, якая ўзьнікла паміж лідэрамі басьнійскіх сэрбаў і высокім прадстаўніком па Босьніі і Герцагавіне Валянцінам Інцкам. На рэфэрэндум выносілася пытаньне, ці басьнійскія сэрбы падтрымліваюць рашэньне міжнароднай адміністрацыі аб стварэньні суду і пракуратуры, якія, у прыватнасьці, маюць права на разгляд справаў аб ваенных злачынствах, арганізаванай злачыннасьці і карупцыі.
Радыё Свабода
13 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/182/6419
Текущая дата: 08.11.2024