Пераходная нацыянальная рада, якая прадстаўляе лібійскіх паўстанцаў, атрымала запрашэньне адкрыць сваё першае замежнае прадстаўніцтва. Прэм`ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран, па выніках двухбаковых перамоваў, прапанаваў кіраўніку Рады паўстанцаў Мустафе Абдэлю Джалілю адкрыць афіцыйнае прадстаўніцтва ў Лёндане.
Сёньня Джаліль мае сустрэцца ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі Белага Дому. Лідэр лібійскіх паўстанцаў абяцае правесьці ў Лібіі дэмакратычныя рэформы і просіць міжнародную супольнасьць пастаўляць зброю паўстанцам.
Радыё Свабода
13 траўня 2011
Радыё Свабода
13 траўня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/183/6416
Текущая дата: 24.12.2024