Сёньня пачаўся суд над былым супрацоўнікам МУС Украіны Аляксеем Пукачам паводле абвінавачаньня ў забойстве журналіста Георгія Гангадзэ дзесяць гадоў таму. Кіраўнік Дэпартамэнту вонкавага назіраньня МУС Пукач быў арыштаваны ў 2009 годзе, гэта найвышэйшы службовец, якога судзяць у справе забойства Гангадзэ.
Трох былых супрацоўнікаў дэпартамэнту ўжо асудзілі на тэрміны ад 12 да 13 гадоў турэмнага зьняволеньня за выкананьне забойства. У сакавіку пракуратура пачала расьсьледаваньне дачыненьня да забойства Гангадзэ былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, які часта быў аб`ектам жорсткай крытыкі з боку журналіста.
Радыё Свабода
28 красавіка 2011
Радыё Свабода
28 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/187/6187
Текущая дата: 23.12.2024