Англійскія навукоўцы з Універсітэта Хадэрсфілда даследавалі ўздзеянне каранавіруса на імунны адказ галаўнога мозгу. Вынікі працы былі апублікаваныя ў часопісе Molecular Neurobiology.
Высветлілася, што спайкавы бялок, які SARS-CoV-2 выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі чалавека, можа аказваць такі ж уплыў на імунныя клеткі мозгу, як і на астатнія часткі цела. Нягледзячы на тое, што вірус не здольны размнажацца ў мозгу, з-за імуннага адказу ён можа выклікаць некаторыя парушэнні, напрыклад, страту памяці і затуманенасць свядомасці.
Цяпер медыкаў цікавіць, калі каранавірусная інфекцыя здольная ўплываць на мозг, ці можа яна правакаваць у будучыні развіццё некаторых нейрадэгератыўных захворванняў, такіх як хвароба Альцгеймера або Паркінсана.
Раней даследнікі з Оксфардскага ўніверсітэта раскрылі ўплыў COVID-19 на мозг. Высветлілася, што каранавірусная інфекцыя выклікае памяншэнне аб’ёму мозгу. Урачы таксама адзначылі, што захворванне спрыяе не толькі часоваму пагаршэнню кагнітыўных здольнасцяў, але можа знізіць іх назаўжды.
Звязда, 21 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/19/64167
Текущая дата: 01.11.2024