Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"З 6.00 24 лютага па 6.00 20 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 27 868 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 793, транзітам праз Польшчу - 10 563, праз Літву - 1305, праз Латвію - 207", - расказалі ў ДПК.
За мінулыя суткі ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 154 грамадзяніны Украіны, з іх транзітам праз Польшчу - 120, Літву - 32, Латвію - 2.
"Інфармуем, што з 3 красавіка іншаземцам, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў краіну не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат)", - адзначылі ў ведамстве.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/19/65061
Текущая дата: 23.12.2024