У Рызе антыфашысты правялі акцыі пратэсту супраць шэсця ветэранаў латышскага легіёна SS. Праціўнікі легіянераў сабраліся каля помніка Волі, дзе традыцыйна заканчваецца шэсце.
Усяго каля манумента сабралася каля ста антыфашыстаў. Яны трымалі плакаты з надпісамі "Легіянеры — ганебная пляма Латвіі" і "За вамі — кроў і смерць". Некаторыя былі апрануты ў робы, якія імітуюць адзенне вязняў канцлагераў. Некалькі ўдзельнікаў акцыі паднялі на тычках адсечаныя свіныя галовы з надпісамі "Чым ганарыцеся, спадары?".
Калі калона легіянераў і іх прыхільнікаў падышла да помніка, антыфашысты сустрэлі яе крыкамі "Ганьба!" і "Фашысты!". Паведамленняў пра якія-небудзь сутыкненні паміж прадстаўнікамі гэтых груп не паступала. Да помніка Волі была загадзя сцягнута вялікая колькасць паліцыі. Калону легіянераў таксама атачала паліцэйскае ачапленне. Удзельнікі шэсця, спяваючы песні, падышлі да помніка і ўсклалі кветкі. Усяго ў дэманстрацыі, па звестках Mіхnеws, удзельнічала каля тысячы чалавек. У сваю чаргу, DЕLFІ, спасылаючыся на звесткі паліцыі, паведамляе, што ўдзельнікаў было больш — 2,5-3 тысячы. Дзень легіянераў у Латвіі адзначаецца ў гадавіну адной з падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тады, 16 сакавіка 1944 года, латышскі легіён SS упершыню ўступіў у бой з Чырвонай Арміяй.
Звязда
17 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/195/5157
Текущая дата: 23.12.2024