Белорусский портал в Казахстане

У мабільнікаў з`явілася "алібі"



Па працягу больш дзясятка гадоў вакол уплыву мабільных тэлефонаў на наша здароўе вядуцца жорсткія спрэчкі. Адны навукоўцы абсалютна ўпэўненыя ў небяспечным уплыве выпраменьвання, якое зыходзіць ад тэлефона. Іншыя разважаюць толькі пра частковую небяспеку тэлефонаў пры пэўных умовах. Трэція ўпэўненыя, што іх выкарыстанне цалкам бясшкоднае.

І раптам амерыканскія навукоўцы ў выніку правядзення працяглага эксперыменту з мышамі прыйшлі да ашаламляльных высноў: аказваецца, выкарыстанне сотавых тэлефонаў здольнае папярэдзіць у людзей старэчую прыдуркаватасць, а ў немаладым узросце — нармалізаваць функцыі галаўнога мозга і зменшыць рызыку развіцця хваробы Альцгеймера.

Надзея Нікалаева
04 снежня 2010 года
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/198/3090
Текущая дата: 17.09.2024